2023-05-08 11:08:05
Салдацкія пісьмы з фронту, напісаныя чырвонаармейцам Міхаілам Аляксандравічам Селівончыкам з вёскі Паўлопаль
На старонках раённай газеты мы не аднойчы ўжо размяшчалі франтавыя пісьмы.
Перачытаем яшчэ тры салдацкія трохкутнікі, напісаныя чырвонаармейцам Міхаілам Селівончыкам, якія ім адрасаваны з фронту родным. Ён нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Паўлопаль. 8 жніўня 1944 г. Міхаіл Селівончык быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію Дывінскім РВК. Змагаўся з захопнікамі наш зямляк у вайскавой часці 44702 “Г”. Вядома, што сяржант Селівончык не дажыў да Перамогі. Ён памёр ад ран 17 красавіка 1945 года.
Ліст першы. “18.Х.1944 год. Добры дзень, дарагая сястрычка Ніна! Дасылаю табе сваё чырвонаармейскае прывітанне! Што новага чуваць у вёсцы? Як жывуць усе хлопцы і дзяўчаты, хто з кім гуляе? Ці пабраліся ўжо Вера і Віця, Каця і Саня? Навін асаблівых у мяне пакуль няма. Ваюю з ворагам. Зараз я – ад’ютант пры старшым лейтэнанце Аляксею. У мяне ўсяго хапае…
Да пабачэння, сястрычка Ніна! Твой брат Міша”.
187 views08:08