Get Mystery Box with random crypto!

ПРЫСТУ́ПКА (prystupka) (назоўнік, жаночы род) ⠀ 1. Падножка, с | Лёгкая Мова

ПРЫСТУ́ПКА (prystupka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

Прыступка трамвая.
Гэты нізенькі ў дзьве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. (Ракітны).
Па добра знаёмай крутой лесьвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. (Асіпенка).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: асобны этап у разьвіцьці чаго-н., у якой-н. справе.

Вызваленьне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. (Лужанін).
Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зьведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. (Машара).
#словы_П