Get Mystery Box with random crypto!

ВÓЛАТ (vołat) (назоўнік, мужчынскі род) 1. Казачны герой незв | Лёгкая Мова

ВÓЛАТ (vołat)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Казачны герой незвычайнае сілы, удаласьці і мужнасьці; асілак.

2. Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант.

Багданёнак быў волат гадоў трыццаці. (Чарнышэвіч).
Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. (Пшыркоў)

3. Пераноснае значэньне: што-н. надта вялікіх памераў.

На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. (В. Вольскі).

4. Пераноснае значэньне: чалавек выдатных здольнасьцяў, геній; тытан.

У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашае літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. (С. Александровіч).
#словы_В