Get Mystery Box with random crypto!

Датэрміновыя выбары прэзідэнта Ірана ладзяцца па прычыне смерц | Сильные Новости - gomel.today

Датэрміновыя выбары прэзідэнта Ірана ладзяцца па прычыне смерці ранейшага прэзідэнта Ібрахіма Раісі, які ў маі 2024 года загінуў у авіякатастрофе.

У першым туры ўзялі ўдзел чатыры кандыдаты. Трое з іх – прыхільнікі жорсткай кансерватыўнай лініі духоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі, а вось рэфарміст Масуд Пезешкіян перыядычна крытыкуе ўлады, выступае за наладжванне стасункаў з ЗША і свабоду жанчын, у тым ліку і ў пытанні нашэння хіджабу.

Як паведаміў прадстаўнік выбарчага штаба Ісламскай Рэспублікі Махсен Эсламі ў эфіры тэлеканала IRIB, пасля падліку 24,5 мільёна галасоў на ўсіх участках Мусад Пезешкіян набраў 10,4 мільёна, а прадстаўнік духоўнага лідара Ірана Саід Джалілі – 9,5 мільёна. Але праз тое, што ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50% галасоў, Пезешкіян і Джалілі сустрэнуцца ў другім туры 5 ліпеня.

Уся ўлада ў Іране належыць духоўнаму лідару аятале Хаменеі, але пасада прэзідэнта другая па значнасці, таму ён можа схіляць палітыку краіны да канфрантацыі ці перамоваў з Захадам.