Get Mystery Box with random crypto!

У гэты гарачы дзень «Моцныя Навіны» завіталі ў Ветку. Акурат ц | Сильные Новости - gomel.today

У гэты гарачы дзень «Моцныя Навіны» завіталі ў Ветку. Акурат цяпер тут праходзяць рэспубліканскія спаборніцтвы па мотакросе – адчуйце атмасферу

Спаборніцтвы праходзяць з 28 па 30 чэрвеня ў Ветцы, дзе год таму аднавілі ў сучасным фармаце гоначную трасу ў 1520 метраў з дзевяццю трамплінамі. Самы вялікі з іх мае даўжыню 25 метраў і вышыню 3,5 метра.

У гэтым сезоне тут бяруць удзел больш за семдзесят спартсменаў ад 10 да 60 гадоў з Беларусі і Расіі. Ёсць і дзве дзяўчыны сярод удзельнікаў.

Паглядзець на спаборніцтвы, нягледзячы на экстрэмальную спёку, прыехала шмат людзей – многія з дзецьмі. Для іх арганізавалі выязны фудкорт і дзіцячы батут.

Гонкі працягнуцца да канца дня. Заўтра адбудуцца трэніровачныя заезды і закрыццё спартыўнага форуму.