Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем на прэзентацыю настольнай гульні «Назоўнікі». Насто | Free Belarus Center 🇺🇦

Запрашаем на прэзентацыю настольнай гульні «Назоўнікі».

Настолка ў лёгкай атмасферы дазваляе папрактыкавацца ў беларускай мове і праверыць сваю хуткасць мыслення.

Гульня створана пры падтрымцы Free Belarus Center адмыслова для беларускіх супольнасцяў. Узяць удзел можа кожны, без абмежаванняў па ўзросту — галоўнае, хаця б трошкі ведаць беларускую мову

Увогуле, усе хто любіць настолкі і хоча пайграць у нешта новае — сардэчна запрашаем!

Прэзентацыя адбудзецца ў суботу, 30 красавіка, а 12:00 у Беларускім Моладзевым Хабе (пляц Канстытуціі, 6).

Удзел беcкаштоўны. Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/7atyA9RYtG3MahUy7