Санітарку з бальніцы ў Глыбокім пакаралі 12 соднямі арышту за выяву «Пагоні» ў тэлефоне
Праваабаронцы з «Віцебскай вясны» даведаліся, што жанчыну завуць
Наталля Міцько. 29 траўня суддзя
Аляксандр Аляксеенка прысудзіў ёй 5 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і яшчэ 7 содняў за «пікетаванне» ў інтэрнэце.
Адпаведныя пратаколы на Наталлю склалі супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС, якія і выявілі «Пагоню» ў галерэі тэлефона.
Тэлефон, дарэчы, суддзя Аляксеенка пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы.
Фота ілюстрацыйнае