Расейскія вайскоўцы ў Бахмуце атрымалі рагачоўскую згушчонку | Белсат
Расейскія вайскоўцы ў Бахмуце атрымалі рагачоўскую згушчонку
Такі пачастунак даставілі ім «вагнэраўцы».
На адным са сваіх каналаў ПВК публікуе відэа дастаўкі зброі і харчавання вайскоўцам, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству абароны Расеі. Сярод тавараў, якія трапілі ў кадр – згушчонка з беларускага Рагачову, заўважыла Радыё Свабода.
Таксама «вагнэраўцы» адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі.