Сёння ў Нямеччыне распачынаюцца маштабныя вайскова-паветраныя | Белсат
Сёння ў Нямеччынераспачынаюцца маштабныя вайскова-паветраныя вучэнні NATO
Яны маюць назву Air Defender 2023. У вучэннях будуць задзейнічаныя каля 10 тысяч вайскоўцаў і 250 ваенных самалётаў з 25 дзяржаваў (сябраў альянсу і краін-партнёраў, такіх як Швецыя ці Японія).
Вучэнні працягнуцца ад 23 чэрвеня і пройдуць у трох палётных зонах: над Паўночным морам і над поўначчу Нямеччыны, на ўсходзе Нямеччыны і на яе поўдні. У адзін з дзён за вучэннямі збіраецца назіраць нямецкі канцлер Олаф Шольц.