Get Mystery Box with random crypto!

Самалёт чарнагорскай авіякампаніі сёння заляцеў у Літву праз п | Белсат

Самалёт чарнагорскай авіякампаніі сёння заляцеў у Літву праз паветраную прастору Беларусі. Гэта забаронена яшчэ з 2021 года

На сітуацыю звярнуў увагу @motolkohelp.

Борт авіякампаніі Air Montenegro з нумарам 4O-AOA (самалёт Embraer E195LR) ляцеў па маршруце Ціват-Вільня і прызямліўся ў літоўскай сталіцы а 10-й гадзіне.

Яшчэ з 2021 года літоўскія ўлады забаранілі авіякампаніям вылеты і прылёты ў свае аэрапорты, калі рэйс выконваецца праз паветраную прастору Беларусі.

Рэйс MNE2468 Ціват-Вільня з'яўляецца чартарным і быў запушчаны зусім нядаўна – напрыканцы траўня. На гэты момант па згаданым маршруце было выканана ўжо пяць рэйсаў, і раней у беларускае паветра самалёты чарнагорскай кампаніі не заляталі. Папярэдне, пілоты «скарацілі шлях» не праз дрэнныя ўмовы надвор'я або нейкія форс-мажорныя абставіны.