Get Mystery Box with random crypto!

На Гомельшчыне затрымалі аптовага наркакур'ера. Паглядзіце, як | Белсат

На Гомельшчыне затрымалі аптовага наркакур'ера. Паглядзіце, як выглядаюць 25 гатовых да закладцы пакуначкаў з псіхатропамі

Затрыманы – 30-гадовы жыхар Мозыру. Удзень затрымання ён па заданні наркомаркета забраў аптовую партыю «тавару», расфасаваў і пачаў раскладваць у схованкі. Пасля затрымання ў яго ў кватэры знайшлі каля 100 грамаў наркотыкаў.

Паводле экспертызы, канфіскаванае зʼяўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам: пара-метылэфедронам агульнай вагой больш за 200 грамаў.

Узбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот псіхатропных рэчываў, здзейснены арганізаванай групай у буйным памеры.