Get Mystery Box with random crypto!

Пратэсты ў Ізраілі трываюць 20 тыдняў, у іх удзельнічаюць дзяс | Белсат

Пратэсты ў Ізраілі трываюць 20 тыдняў, у іх удзельнічаюць дзясяткі тысячаў асобаў

20 траўня зноў прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы ў Ізраілі. У Тэль-Авіве ўдзельнікі скандавалі «Ізраіль – амаль дыктатура!», кіраўніка ўрада Бэньяміна Нэтаньягу называлі «ворагам дэмакратыі» ды «прэм’ер-міністрам злачыннасці».

Дэманстрацыі адбыліся па ўсёй краіне. Reuters піша, што ўдзельнікаў было дзясяткі тысячаў. Ізраільскія медыі паведамляюць пра 100 тысячаў дэманстрантаў. Паліцыя свае падлікі пакуль не абнародавала.

Пратэсты не сціхаюць, нягледзячы на замарожванне судовай рэформы 27 сакавіка. Урад Нэтаньягу сэнс зменаў тлумачыць неабходнасцю балансу ўлады. Крытыкі рэформы ўпэўненыя, што яна пагражае дэмакратыі.

Сярод новаўвядзенняў, што прапануюцца, – кантроль урада над прызначэннем суддзяў Вярхоўнага суда і магчымасць ухвалення парламентам законаў, што скасаваў суд.

Белсат Без vpn