Get Mystery Box with random crypto!

​​ Старт святочных розыгрышаў! Традыцыйна штогод у гэты час | Белліт

​​ Старт святочных розыгрышаў!

Традыцыйна штогод у гэты час я праводжу розыгрыш святочных букбоксаў. У кожным з іх вас чакаюць 2 кнігі, нататнік, паштоўкі, закладкі і розныя прыемныя дробязі. У падборы кніжнага напаўнення боксаў я арыентавалася перадусім на вашы прапановы, і зусім не святочны Маркес быў адным з лідараў

Сёлета букбоксаў зноў будзе тры (+бонусны чацвёрты для маіх патронаў на сайце patreon.com).

Букбокс 1:
Кніга «Восень патрыярха» Маркеса (пераклад Сяргея Шупы) і дэбютны паэтычны зборнік «Слёзы на вецер» Дар'і Бялькевіч.
+ дадатковыя прыемныя дробязі.

Як атрымаць букбокс 1?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 7 студзеня (пятніца), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!