Get Mystery Box with random crypto!

Памёр Адам Мальдзіс - літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, | Белліт

Памёр Адам Мальдзіс - літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук.
(нар. 7 жніўня 1932, в. Расолы, Астравецкі раён – 3.01.2022 Менск)

Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956—1959). У 1962 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962—1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
У 1990 член дэлегацыі БССР 45-й сесіі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965. Дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны.

Месца і час развітання ўдакладняюцца.

Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага
!