Get Mystery Box with random crypto!

У дзень народзінаў Гары Потэра і Джаан Роўлінг мы ўрачыста абв | Белліт

У дзень народзінаў Гары Потэра і Джаан Роўлінг мы ўрачыста абвяшчаем пра дату выхаду трэцяй кнігі Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і вязень Азкабана»! Яна пабачыць свет 16 кастрычніка 2021 года.

Над выданнем працуюць: перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактарка Наталля Давыдоўская, карэктарка Наста Анцімонік, дызайнерка Крысціна Іванцова. Аснова вокладкі — ад мастака Браяна Сэлзніка (ЗША).

Вас чакае шыкоўнае выданне на 450-ці старонках, на выбар у цвёрдай і мяккай вокладцы.

Ужо зараз можна прачытаць і спампаваць фрагмент кнігі: https://fragments.by/harrypotter3

16 жніўня на booksbox.by будзе адкрыты папярэдні заказ на «Гары Потэр і вязень Азкабана». Найлепшая прапанова па цане будзе спачатку, потым цана будзе паступова падвышацца.

І яшчэ адна важная навіна. У аўторак у нашай інтэрнэт-кнігарні januskevic.by з'явяцца першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў бюджэтным варыянце — мяккая вокладка, белая папера. Цана будзе да 20 рублёў.

А сёння і заўтра вас чакаюць першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў цвёрдай вокладцы з прыемнай зніжкай 15 %. Рабіце зараз заказ і забірайце кнігі потым у буднія дні ў нашым офісе на Мар'еўская 7А.

«Гары Потэр і філасофскі камень» — 24,90 руб.
«Гары Потэр і Таемная зала» — 27,90 руб.
Дзве кнігі разам (!!!) — 50,00 руб.

Заходзьце на https://januskevic.by