Get Mystery Box with random crypto!

Ох - паводле беларускага фальклору гэта добры дух дапаможнік. | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Ох - паводле беларускага фальклору гэта добры дух дапаможнік. Ох з'яўляўся перад чалавекам у цяжкую, няпростую хвіліну, дастаткова было толькі вымавіць: "Ох!...". Выглядаў Ох, як стары маленькага росту з барадой да самых ног. Пры дапамозе чараўніцтва і магіі, Ох дапамагаў чалавеку, мог начараваць ежу ці нават падарыць які-небудзь магічны артэфакт, да прыкладу, залатую табакерку, якая магла выклікаць духа, які здзяйсняе любыя жаданні.

Але не кожны чалавек быў здольны вызваць старога Оха. Такой магчымасцю часцей валодалі прадстаўнікі рамёстваў, якія мелі блізкае стаўленне да чараўніцтва і звышнатуральных сіл - ганчары, кавалі, пчаляры...

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi #БеларускіяМастакі