Get Mystery Box with random crypto!

Русалка, Вадзяніца, Купалка - у беларускім фальклоры нежыць жа | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Русалка, Вадзяніца, Купалка - у беларускім фальклоры нежыць жаночага полу, адмоўны дух.

Не блытаць з Марской Каралеўнай, якую апісваў у сваіх казках Г. Х. Андэрсэн.

Русалкамі станавіліся памерлыя без хросту дзеці, дзяўчаты, якія не паспелі выйсці замуж, або тапельніцы. Любімая справа Вадзяніц - гэта завабліваць юнакоў да вадаёмаў і тапіць іх. Нярэдка сустракаюцца Вадзяніцы-пераваратні, якія могуць ператварацца ў розных лясных звяроў, хатніх котак, птушак. У маім уяўленні Вадзяніцы маюць хвост, каб зручней было плаваць, але ён магічным шляхам ператвараецца ў ногі, калі яны выходзяць на сушу, бегаюць па лесе, або гойдаюцца на ветках дрэў. Звычайна гэта здараецца на Русальным тыдні.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi