Get Mystery Box with random crypto!

Прахі - у беларускім фальклоры істоты з касты чарцей. Нешта на | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Прахі - у беларускім фальклоры істоты з касты чарцей. Нешта накшталт нячысцікаў-пачаткоўцаў або малодшых чарцей. Яны не асабліва небяспечныя для чалавека, бо ўвесь час дрэнна выконваюць даручэнні старэйшых братоў. Нягледзячы на тое, што яны як і іншыя нячысцікі ды дэманы не любяць людзей, па сваёй волі шкоды чалавеку яны не наносяць. Часцей Прахі з-за дрэнна выкананага даручэння самі церпяць расправы ад старэйшых чарцей.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі