Get Mystery Box with random crypto!

Ці знаёмыя вы з Лагішынскім ваўком? Пра гэтую беларускую міфіч | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Ці знаёмыя вы з Лагішынскім ваўком? Пра гэтую беларускую міфічную істоту практычна няма дадзеных. Не захавалася ніводнай легенды ці міфа. Гэты звер вядомы толькі тым, што яшчэ са сярэднявечча ён адлюстроўваецца на гербе Лагішына.

Толькі ў XVI стагоддзі Лагішын атрымаў магдэбурскае права і што цікава, герб у яго ўжо быў. У XVII стагоддзі Кароль і Вялікі Князь Уладзіслаў Ваза толькі пацвердзіў гэты мясцовы герб: "у сінім полі воўк на ласіных нагах".

Міфічныя істоты, якія складаюцца з частак цела розных жывёл з'яўляліся ў геральдыцы і раней: грыфон, пегас, кентаўр. Яны ўсе вельмі папулярныя, але Лагішынскі воўк з'ява ўнікальная, ён прысутнічае на гербе толькі Лагішына і першае пісьмовае згадванне і выява ваўка з ласінымі нагамі датуецца 1633 годам.

Вызначана гэта выява неяк звязана з мясцовымі легендамі, відаць, падобныя істоты калісьці жылі ў лясах каля Лагішына. Але акрамя знешняга выгляду, пра іх больш нічога не вядома.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #БеларускаяМіфалогія #БеларускіФальклор