Get Mystery Box with random crypto!

На гэтым тыдні быў заўважны перакос у гісторыі сучаснага самач | Admyslova

На гэтым тыдні быў заўважны перакос у гісторыі сучаснага самачыну і бязмежжа ў беларускім “правасуддзі”. Гэта своеасаблівыя гісторыя, з імі не вельмі проста знаёміцца, асабліва здольным да эмпатыі і спачування. Але я не ўяўляю, як можна было б у гэтыя дні жніўня не ўзгадаць гэтыя і іншыя выпадкі, якія сталі такімі характэрнымі пасля 2020 году. Як напісаў калісьці беларускі паэт Анатоль Сыс:

няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,

Я не хацеў і не збіраўся прыносіць “ратавальны” боль праз такія гісторыі, але нагадаць пра тое, што кожны дзень у Беларусі чыніцца міліцэйскі самачын (гэта, вы, пэўна, заўважылі), вынікам якога ёсць вялікая колькасць людзей, якім патрэбна дапамога (а вось пра гэта часта забываюцца). Канешне, спачатку трэба дапамагчы сабе, каб быць гатовым для таго, каб якасна дапамагаць іншым. Але парадокс у тым, што адзін з лепшых варыянтаў дапамогі сабе – гэта менавіта дапамога іншым. Чаму так?

Дапамога іншым патрабуе быць лепшай версіяй сябе, прымушае быць уважлівым да патрэб і эмоцый іншага, забыцца на нейкі час пра дробязі асабістых праблем. Заклікаў да канкрэтных спраў тут пакуль што не будзе. Будзе толькі напамін пра тое, што ў кожнага з нас ёсць такое “я”, якому падабаецца дапамагаць іншым. І я думаю, вы пагадзіцеся са мной, паважаныя, у тым, што гэтае “я дапамагаю іншым” – гэта адзін з лепшых, калі не самы лепшы варыянт таго, кім можна быць.

#Суботні_тэкст