Get Mystery Box with random crypto!

Сумавалі без нашых пастоў? Мы пачынаем святочны тыдзень да Дня | забі зяпу

Сумавалі без нашых пастоў? Мы пачынаем святочны тыдзень да Дня Волі, які адбудзецца вельмі хутка — ўжо 25 сакавіка.

Сёння ў нашым Інстаграме выйшла новая публікацыя, прысвечаная гэтаму святу. Мы сумесна с падкастам Bellit сабралі спіс літаратуры, якую варта прачытаць пра першую спробу ўсталявання беларускай дзяржавы. Тут публікуем спасылкі на кнігі, а калі зараз іх знайсці немагчыма, спасылкі на іншыя матэрыялы па тэма ад аўтараў гэтых кніг:

1. Дарота Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» (2015)

Кнігі няма ў продажы, але ёсць лекцыя аўтаркі на тэму кнігі.

2. Сяргей Шупа «Падарожжа ў БНР» (2018)

У адкрытым доступе ёсць кніга, якую можна спампаваць па спасылцы.

А таксама ёсць аўдыякніга, якую агучыла Радыё Свабода.

3. Алесь Пашкевіч «Пляц волі» (2001)

Мы не знайшлі легальных крыніц для спампоўкі, таму чытаем, дзе можам.

4. Алег Латышонак «Жаўнеры БНР» (2009)

Кнігу таксама, нажаль, мы не знайшлі ў агульным доступе, па спасылцы ёсць выбраныя часткі кнігі.

Падпісвайцеся на нас і на падкаст Белліт. У яго таксама ёсць тэлеграм-канал!