Get Mystery Box with random crypto!

Сёння расказваем пра навіны нашага праекта, пішыце ў каментара | забі зяпу

Сёння расказваем пра навіны нашага праекта, пішыце ў каментарах, калі вам цікава часам пра іх чытаць:

Мы запісалі першы выпуск нашага падкаста. Не раскажам пакуль яго тэмы, але вельмі спадзяемся, што вам спадабаецца

Узялі ў каманду некалькі новых чалавек. Цяпер над кантэнтам працуюць ужо 8 аўтараў/дызайнераў/карэктараў — дзякуй усім, хто нам дапамагае :)

У Тэлеграме на нас падпісалася ўжо больш за 700 чалавек, а ў Інстаграме амаль 3 500 падпісантаў. І гэта за месяц існавання праекта, гэта вельмі натхняе!

Заўтра ўдзень у Інстаграме апублікуем допіс пра сінонімы да аднаго вельмі папулярнага слова. Калі хочаце прапанаваць слова, пра сінонімы да якога зрабіць пост у наступны раз, таксама пішыце ў каментарах :)

Сёння вельмі цяжка чытаць навіны, а яшчэ цяжэй рабіць сваю працу і верыць у лепшае. Але мы спрабуем. Абдымаем вас усіх ды адпраўляем прамяні падтрымкі і дабра