Get Mystery Box with random crypto!

Водна-балотныя ўгоддзі займаюць усяго 6% зямной паверхні і пра | Дзікая прырода побач

Водна-балотныя ўгоддзі займаюць усяго 6% зямной паверхні і працягваюць знікаць, але менавіта яны – дом для 40% відаў жывёл і раслін нашай планеты.

Калі гэтыя экасістэмы будуць знішчацца і далей, гэта прывядзе да вялізных страт у біяразнастайнасці. Ужо цяпер чвэрці відаў жывёл і раслін на Зямлі пагражае знікненне – у значнай меры па віне чалавека. Менавіта людзі прывялі да знікнення 83% сысуноў і паловы ўсіх раслін планеты.

Важна захаваць нашыя балоты, рэкі з іх поймамі і азёры.

Фота з летніка на балоце Ельня, дзе валанцёры рамантавалі плаціны, якія трымаюць ваду і не даюць балоту перасыхаць.
Аўтар – Марыя Шуманская.