Get Mystery Box with random crypto!

А ты ведаў_ла, што ў перыяд лінькі качкі-крыжанкі (кряквы) на | Дзікая прырода побач

А ты ведаў_ла, што ў перыяд лінькі качкі-крыжанкі (кряквы) на 20-25 дзён страчваюць здольнасць да палёту?

Качкі-крыжанкі – звыклыя нам гарадскія насельнікі. Таўханіна несамавітых самак і яркіх прыбраных качараў каля бліжняга вадаёма – звыклае відовішча зімой і ранняй вясной. Але калі паназіраць за імі познім летам, усе качкі-крыжанкі будуць выглядаць аднолькава. У гэты перыяд самцы вельмі падобныя да самак і выглядаюць як на фатаграфіі, а апазнаць іх можна па лімонна-жоўтай дзюбе.

Радыкальная змена афарбоўкі звязана з тым, што падчас летняй лінькі ў птушак цалкам змяняецца апярэнне, у тым ліку выпадаюць махавыя пёры, патрэбныя для палёту. Быць яркімі і заўважнымі ў гэты перыяд нявыгадна: пакуль пёры не адрастуць, лётаць качары нармальна не могуць, і найлепшая стратэгія абароны ад шматлікіх драпежнікаў – схавацца.