Get Mystery Box with random crypto!

Вось дык 'дэкаратыўная кветачка'! Канадскі сумнік – хоць і пр | Дзікая прырода побач

Вось дык "дэкаратыўная кветачка"!
Канадскі сумнік – хоць і прыгожы, але вельмі небяспечны інвазіўны від, які выцясняе нашы родныя віды флоры і фаўны, а яго пылок – моцны алерген.

Ні ў якім разе не высаджвай канадскі сумнік, не спрыяй яго распаўсюду. Тлумач суседзям.

Знішчыць яго не так лёгка. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.
Калі трэба пазбавіцца ад 10-20 кустоў – іх можна выкапаць з карэнішчам.
Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама. Цяпер самы час!

Фота: Мінск, Pracar, Wikimedia Commons.