Get Mystery Box with random crypto!

Гэта што, птушаня нейкай свойскай качкі прыбілася да вывадка к | Дзікая прырода побач

Гэта што, птушаня нейкай свойскай качкі прыбілася да вывадка качкі-крыжанкі (кряквы)?
Не, гэта таксама птушаня качкі-крыжанкі, толькі лейцыст. Што гэта значыць?

Афарбоўка апярэння ў птушак зазвычай строга адпавядае іх віду. Але прырода – вялікі фантазёр, часам яна падносіць нам сапраўдныя неспадзеўкі. Такія адхіленні ад тыповага фарбавання – аберацыі, што маюць спадчынны характар (мутацыі).

У адрозненне ад альбіносаў (калі пёры, вочы і скура цалкам пазбаўлены пігментацыі), у птушак-лейцыстаў выпрацоўваецца меланін, толькі не трапляе ў пёры (пры гэтым захоўваецца нармальны колер вачэй).

А ці трапляліся табе птушкі з такой незвычайнай афарбоўкай? Раскажы ў каментарах!

Фота: @ptu6ki.