Get Mystery Box with random crypto!

Спеваком № 1 сярод нашых птушак людзі лічаць салаўя. Але ў Бел | Дзікая прырода побач

Спеваком № 1 сярод нашых птушак людзі лічаць салаўя. Але ў Беларусі ёсць невялічкая птушка, леска-чорнагалоўка (черноголовая славка), якую некаторыя знаўцы лічаць спеваком № 2!

Песня лескі-чорнагалоўкі прыгожая і даволі гучная, складаная, непаўторная, практычна без паўз, складаецца з серыі доўгіх пералівістых строф, у пачатку ціхіх, затым гучных флейтавых гукаў, добра запамінаецца. Яе пачатак можа гучаць як ціхае мармытанне.

Спявае галоўным чынам удзень, пачуць яе можна аж да канца ліпеня. Шукай леску-чорнагалоўку ў лясах і месцах з густымі зарасцямі кустоў.

Выпраўляйся на прагулку, каб паслухаць гэты чароўны спеў. Але перад гэтым паслухай запіс https://ptushki.org/bird/257.html, каб дакладна яе пазнаць.
Яшчэ вызначыць спевака табе можа дапамагчы мабільны дадатак BirdNET.

А якіх птушак ты лічыш спевакамі № 1 і № 2?

Фота: Вікторыя Кірылава.