Get Mystery Box with random crypto!

Учора з Польшчы ў Беларусь прыляцеў чорны грыф. У гэтым стагод | Дзікая прырода побач

Учора з Польшчы ў Беларусь прыляцеў чорны грыф. У гэтым стагоддзі гэтага віду ў нас яшчэ не назіралі. Праз дажджы ён будзе начаваць на палях недзе ў ваколіцах Брэста.

Паведамі нам, калі ўбачыш чорнага грыфа, і сфатаграфуй пры магчымасці.

Птушка вельмi вялiкая – даўжыня цела 100-110 см, размах крылаў 250-295 см. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой.

Фота: PJeganathan, Wikimedia Commons.