Get Mystery Box with random crypto!

Сёння Сусветны дзень біяразнастайнасці. Віды на Зямлі знікаюць | Дзікая прырода побач

Сёння Сусветны дзень біяразнастайнасці. Віды на Зямлі знікаюць з пагрозлівай хуткасцю. У той жа час неадкладнага вырашэння патрабуе кліматычны крызіс.

Чаму важна праблемы зменаў клімату вырашаць разам з прыродаахоўнымі праблемамі, а не па-асобку, як гэта часта робіцца?

Бо яны неразрыўна звязаныя, і толькі сістэмны падыход будзе эфектыўны. Дэградацыя экасістэм негатыўна ўплывае на змены клімату, а кліматычныя змены павялічваюць нагрузку на прыродныя сістэмы і біяразнастайнасць.
Ёсць шмат прыкладаў, калі барацьба са зменамі клімату прыводзіла да ціску на прыроду. Напрыклад, ветраныя турбіны, пастаўленыя на шляхах міграцыі птушак і кажаноў, забіваюць іх тысячамі.

А бяздумнае вырошчванне рапсу пад біялагічнае паліва на ўчастках палёў, адведзеных пад біяразнастайнасць, прыводзіць да фрагментацыі арэалаў многіх відаў жывёл і раслін. Засеў палёў монакультурамі – адзін з фактараў падзення колькасці многіх відаў жывёл, такіх як хамяк звычайны.