Get Mystery Box with random crypto!

Свіргулі (стрижи) вяртаюцца ў Беларусь! Гэтыя суперлетуны пр | Дзікая прырода побач

Свіргулі (стрижи) вяртаюцца ў Беларусь! Гэтыя суперлетуны праводзяць у палёце больш часу, чым любая іншая птушка, спяць і нават размнажаюцца ў паветры!

Дапамажы свіргулям, зрабі для іх гнездавую скрынку.

Вазьмі дошку шырынёй 15 см, даўжынёй 204 см і таўшчынёй 1,5 см. Дошку распілуй на 6 дэталяў, як на чарцяжы. У пярэдняй сценцы, бліжэй да аднаго з кутоў, з дапамогай свердзела і нажоўкі выпілуй адтуліну-ляток памерам 65х33 мм. Потым пазбівай дэталі цвікамі паводле схемы. Для больш надзейнага мацавання можна выкарыстоўваць шрубы.

Свіргулі часцей за ўсё гняздуюцца ў невялікіх нішах у пабудовах чалавека, звычайна паміж дахам і сцяной. Таму прымацаваць скрыню для свіргуля лепш за ўсё ў такім месцы.

Фота свіргуля: Alexey Sokolov, Wikimedia Commons.