Get Mystery Box with random crypto!

Гэты цудоўны танцор – самец гогаля, так ён такуе, прыцягвае ўв | Дзікая прырода побач

Гэты цудоўны танцор – самец гогаля, так ён такуе, прыцягвае ўвагу самкі.

Гогаль выцягвае шыю, потым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба. Ну і адменны шык – перапончатымі лапамі малоціць ваду, выкідваючы фантан пырскаў.

Дзякуй за відэа Валеру Пясецкаму.