Get Mystery Box with random crypto!

Амаль усе вялікія арляцы, пазначаныя ў Беларусі перадатчыкамі, | Дзікая прырода побач

Амаль усе вялікія арляцы, пазначаныя ў Беларусі перадатчыкамі, павярталіся дадому.

Першымі прыляцелі птушкі, што зімавалі на Балканах, – спачатку самцы, потым самкі. Выключэннем, як і ў мінулыя гады, сталі Лана і Дзяніса, якія доўга не спяшаліся пакідаць свой грэцкі вырай.

Афрыканскія зімоўшчыкі прыляцелі даволі позна, у красавіку. Двое самцоў яшчэ знаходзяцца ў дарозе – Дзімон у Румыніі, а Велута нават у Турцыі. Апошняму спатрэбіцца не менш за тыдзень, каб дабрацца да Беларусі. Гэта азначае амаль гарантаваную адсутнасць ці непаспяховае размнажэнне для такіх марудных птушак у гэтым годзе.

Па трэках арляцоў ужо добра відаць, што амаль палова з іх кінула леташнія гнёзды і пачала будаваць новыя. Чаму так здарылася, арнітолагі паспрабуюць даведацца цягам летняга сезона. Таксама вельмі цікава будзе назіраць за паводзінамі Дзімона, якога летась выгналі з гнязда, ці за Элені, якая за два апошнія гады страціла двух самцоў.

Фота: Thomas Krumenacker.