Get Mystery Box with random crypto!

Вайсковая база пад выглядам вучэбнага цэнтру? Інфармацыя ад М | КАРБАЛЕВІЧ

Вайсковая база пад выглядам вучэбнага цэнтру?

Інфармацыя ад Міністэрства абароны Беларусі: «Для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войск СПА Беларусі і Расеі ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў Расейскай Фэдэрацыі. 3-га верасьня чакаецца прыбыцьцё авіяцыйнага складніку (самалётаў Су-30СМ ВКС Расеі) на аэрадром Баранавічаў».
Па маім сьціплым уяўленьням, для вучэбнага цэнтру дзейныя падразьдзяленьні ракетных войскаў РФ не патрэбныя. Для вучэбнага цэнтру дастаткова макетаў, асобных абразцоў тэхнікі. А вось ракетныя комплексы і самалёты апошняй мадыфікацыі – гэта прыкмета вайсковай базы.
Лукашэнка шмат разоў заяўляў, што расейская вайсковая база тут не патрэбная, яе не будзе, бо няма неабходнасьці. Але інфармацыя Міністэрства абароны дае падставу для падазрэньня, што вайсковая база можа зьявіцца пад выглядам вучэбнага цэнтру. Вельмі на гэта падобна.