Get Mystery Box with random crypto!

5. Вёска Раздзялавічы Вялікая заходнепалеская вёска з цікавай | Вёскі Беларусі

5. Вёска Раздзялавічы

Вялікая заходнепалеская вёска з цікавай асаблівасцю, звязанай з назвай. Ряздзялавічы знаходзяцца на рацэ Бобрык. Дык з аднаго боку ракі вёску называюць РазДЗялавічы, а з іншага - РазДЯлавічы (паспрабуйце вымавіць на мясцовым дыялекце).

Тут была незвычайная традыцыя пахаванняў: калі памірала дзяўчына, дык замест надмагілляў садзілі рабіну ці бярозу, а калі мужчына - дуб ці клён.

На ўваходзе на мясцовыя могілкі можна пабачыць звон на дрэве. Каля яго людзі пакідаюць "даніну" - ежу ці грошы, а на Радаўніцу ці Дзяды ім "абуджаюць памерлых". Кажуць, што раней на гэтым месцы стаяла драўляная царква.

Увечары апублікую відэа пра іншую вёску, дзе можна будзе паслухаць апошніх яе жыхароў.