Get Mystery Box with random crypto!

17.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа 'ВАНДРОЎКА | VANDRVM

17.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ"!

Маршрут: Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў (≈800 км)

У НАРОЎЛІ нас будзе чакаць палац паноў Горватаў, валодае якім… пісьменьнік Андрэй Горват! Выкуплены будынак ХІХ стагодзьдзя актыўна рэстаўруецца, сьведкамі чаго мы з вамі і станем, а таксама далучымся, бо 10 руб. з кожнага квітка пойдуць на аднаўленьне палацу і кожны з вас паўдзельнічае ў добрай справе! А яшчэ мы пагутарым з панам Андрэем пра род Горватаў, маёнтак, рэстаўрацыю і творчасьць, таксама можна будзе атрымаць аўтограф, то бярыце "Радзіва Прудок" і "Прэм’еру" з сабой! У вёсцы БАРЫСАЎШЧЫНА нас з вамі чакае… Шатландыя! Іншымі словамі вежу сядзібы Ястржэмбскіх і апісаць немагчыма, бо выглядае яна як сапраўдны шатландзкі замак, у чым вы самі і пераканаецеся! Маёнтак ХІХ стагодзьдзя сёньня ня ў лепшым стане, але нават яго велічныя руіны уражваюць і хочацца спадзявацца на аднаўленьне гэтага найцікавага помніка нашай мінуўшчыны. А фінальнай кропкай нашага падарожжа стане сядзіба роду Ваньковічаў у вёсцы РУДАКОЎ, дзе вы пабачыце нэабарочны палац пачатку ХХ ст., бровар і гаспадарчыя пабудовы, брукаванку і шыкоўны стары парк – тут будзе на што падзівіцца і ад чаго атрымаць асалоду, а самыя пільныя з вас змогуць адшукаць фамільную цэглу Ваньковічаў зь вензелем "W".

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 17.09! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 23.00