Get Mystery Box with random crypto!

10.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа 'ЭПАС СТАРО | VANDRVM

10.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!

Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)

У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА, пасьля якога мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам, і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо НАВАГРАДАК, што сустрэне нас замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча, а блізкая ЛІТОЎКА – унікальнай фэнтэзі-сядзібай! Пасьля яе – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сілаў, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама найпрыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць, што нам распавесьці, а асабліва пра блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэчаў Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігната Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Асобная самастойная аплата ў сядзібе ў Літоўцы – 5 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 10.09! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00