Get Mystery Box with random crypto!

03.09 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

03.09 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ"!

Маршрут: Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага (≈700 км)

Па родных мясьцінах славутага мастака Напалеона Орды вандруем з вамі гэтым разам. Пачнем мы зь мястэчка ЗАКАЗЕЛЬ, дзе агледзім шыкоўную гатычную капліцу-пахавальню роду Ажэшкаў (1849), а далей накіруемся ў ВАРАЦЭВІЧЫ, дзе нас чакае музэй і адноўленая сядзіба славутага мастака, кампазітара, паўстанца і патрыёта Напалеона Орды. Таксама мы наведаем горад ЯНАЎ, дзе знаходзіцца прыгожы помнік мастаку, яго магіла і цікавы касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1848) ў стылі ампір. Надалей нас чакае ТРЫЛІНКА – дарога польскага часу, выкладзеная з 6-граных плітак вагой па 30 кг кожная, па якой мы трапім у сталіцу Палесься ПІНСК! Тут мы завітаем у знакаміты музэй Беларускага Палесься, што месьціцца ў мурах барочнага езуіцкага калегіюму XVII ст., будзем дасьледваць горад, дзівіцца на трылінку і палац Бутрымовічаў (1790), а таксама наведаем вельмі прыгожую Bazyliku katedralnu Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (1730), што была збудавана франьцішканамі ў стылі барока. А на зваротным шляху спынімся ля знакамітага КАНАЛУ АГІНСКАГА, што калісьці адыгрываў важную ролю ў гандлі нашай краіны.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 90 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 85 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музэях ў Варацэвічах і Пінску. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 03.09! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 23.00