Get Mystery Box with random crypto!

СЁНЬНЯ, 20.07 (серада), вас чакае 'МЕНСК ТАТАРСКІ'! Гэтая э | VANDRVM

СЁНЬНЯ, 20.07 (серада), вас чакае "МЕНСК ТАТАРСКІ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з татарскімі старонкамі гісторыі Менску.

Мы пачнем нашу вандроўку ў самым сэрцы былой Татарскай Слабады – на тым месцы, дзе калісьці стаяў найпрыгожы мячэт у стылі каірскай маўрытанікі. Вы даведаецеся, хто такія татары, як патрапілі яны на землі Беларусі і якім чынам засталіся на старонках яе гісторыі. Таксама вас чакае аповед пра лепшую цяжкую кавалерыю ў гісторыі Эўропы – знакамітых крылатых гусар, бо і тут татарскі сьлед! А на прыканцы вандроўкі мы апынемся каля Саборнага мячэту і пабачым старажытныя татарскія могілкі – мізар.

Маршрут: гатэль "Юбілейны" – пр-т Пераможцаў – пр-т Машэрава – Саборны мячэт

Адлегласьць: 3918 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля фантану каля гатэлю "Юбілейны", пр-т Пераможцаў, 19.