Get Mystery Box with random crypto!

20.11 (субота) вас чакаюць 'ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ'! Вы люб | VANDRVM

20.11 (субота) вас чакаюць "ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ"!

Вы любіце легенды, паданьні, таямніцы? Тады гэтая экскурсія для вас!

Мы пачнем яе з таямнічай Залатой Горкі зь яе скарбамі, касьцёлам Сьв. Роха і глушылкай. Далей вы даведаецеся, якое дачыненне мае Міхаіл Ламаносаў да помніку Перамогі, як менскі метрапалітэн адпакутваў за беларускі нацыяналізм, як Лі Харві Освальд апынуўся ў Менску і што тут рабіў. А яшчэ – гісторыі пра каварную ратонду, небясьпечную літару "Ш" і адрэзаны кавалак Опернага тэатру, а на прыканцы нас будзе чакаць Траецкае прадмесьце, легенды пра менскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра, а таксама помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку.

Маршрут: Залатая Горка – пл. Перамогі – музей РСДРП – Оперны тэатар – Траецкае прадмесьце

Адлегласьць: 3359 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ўваходу ў Палац мастацтва, вул. Казлова, 3.