Get Mystery Box with random crypto!

19.12 (нядзеля) праект 'VANDRVM' і 'Мастацкі дом Угрыновіч' за | VANDRVM

19.12 (нядзеля) праект "VANDRVM" і "Мастацкі дом Угрыновіч" запрашаюць вас на навагодні майстар-клас па роспісу фарфору!

Сябры, набліжаецца Новы Год! Усе мы пачынаем рыхтаваць падарункі сабе, сваім родным і блізкім, а што можа быць лепей, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі?!

Гэтым разам мы будзем працаваць з ангобамі – гэта каляровая парцалянавая маса, якой вы ўласнымі рукамі будзеце расфарбоўваць вінтажныя фігуркі Дзеда Мароза і Сьнягуркі 1947 года, якія пасьля годна ўпрыгожаць ваш сьвяточны інтэр’ер!

Кошт – 80 руб.

Каб прыняць удзел у майстар-класе, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Угрыновіч 19.12! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)".

Не марудзьце з запісам, месцаў усяго 25!

Сустракаемся ў 16.00 ля помніку Язэпу Драздовічу.