Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне можна адчуць сябе Карлсанам і арандаваць офіс на даху | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне можна адчуць сябе Карлсанам і арандаваць офіс на даху

Яго здаюць на вул. Савецкіх пагранічнікаў у надбудове над 10-м паверхам будынка з сінімі дахамі (д.114) - каля Пышкоў і БХМД.

Плошча памяшкання - 29,3 кв. м, адкрытая планіроўка (open space). Вышыня столяў - 3,7 м, ёсць мэбля, бытавая тэхніка, інтэрнэт, дамафон, прымусовая вентыляцыя, санвузел, жалезная дзверы.

"Вельмі крэатыўнае памяшканне", "Днём вельмі светла", - адзначана ў абвестцы.

Кошт пытання заяўлены 8$ (20.8 руб.) за кв.м.

А някепскае ж рашэнне для пустых тэхнічных надбудоў у дамах!