Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне проста цяпер мантуюць новыя астраўкі бяспекі. Іх робя | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне проста цяпер мантуюць новыя астраўкі бяспекі. Іх робяць ў некалькіх месцах адначасова:

на вул. Савецкіх пагранічнікаў - на пераходзе паблізу вайсковай частк;
на вул. Перамогі - каля пуцеправода і перасячэння з пр. Купалы. Раней там быў «ляжачы», яго прыбралі пасля апошняга рамонту;
на вул. Курчатава каля інтэрнатаў і пруда.

Навошта яны патрэбны ў горадзе?

Праезная частка дарогі ў пералічаных месцах звузіцца, праз гэта:
знізіцца хуткасць аўто, верагоднасць аварыі будзе менш;
для машын у кожным кірунку зменшчыцца час чакання, пакуль пешаход пяройдзе дарогу;
пешаходам не трэба будзе залішне паскарацца, каб паспець на той бок.
пешаходам будзе прасцей ацаніць хуткасць машын.

Лічыцца, што астраўкі бяспекі павышаюць бяспеку на дарозе прыблізна на 1/3