Get Mystery Box with random crypto!

Антрапаморфныя сметніцы нарэшце пакідаюць Гродна З Савецка | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Антрапаморфныя сметніцы нарэшце пакідаюць Гродна

З Савецкай вуліцы і плошы іх ужо прыбралі, замяніўшы на больш нейтральныя цыліндры

Сметніцы-джэнтльмены (пазней з’явіліся і дамы) у 2018 г. падарыў гораду смеццеперапрацоўчы завод на 890-годдзе. Многім гродзенцам за такі падарунак было сорамна, а вось Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва паставіла вышэйшую адзнаку за добраўпарадкаванне.

З цягам часу больш дэталізаваныя сметніцы і ў іншых вобразах сталі з’яўляцца каля прыватных устаноў (на Карла Маркса, 24, на Моладзевай ля ўжо былой піцэрыі Papa John’s, на Касманаўтаў, шэрыф на Парыжскай камуны ).