Get Mystery Box with random crypto!

З’явілася інтэрактыўная карта вольных месцаў у дзіцячых садках | Urban Hrodna - городская среда Гродно

З’явілася інтэрактыўная карта вольных месцаў у дзіцячых садках

Для Гродна ёсць асобна карта Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў.

Інфармацыю абяцаюць абнаўляць 5-га дня кожнага месяца. Карты размясцілі на афіцыйным сайце Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Ініцыятыва карысная: часам бацькі становяцца на чаргу ў садок аж амаль ад нараджэння малечы

Каб запісацца, трэба падаць заяву ў службу «Адно акно» па месцы жыхарства ці па адрасе жаданага сада. Перад пачаткам летніх канікул спісы звяраюць і глядзяць, каму дастанецца месца на наступны навучальны год.