Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне шукаюць месца для мурала ў 9 паверхаў Яго хоча намал | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне шукаюць месца для мурала ў 9 паверхаў

Яго хоча намаляваць супольнасць мастакоў Urban Myths праекта Signal.

Патрэбны аб’ект:
мінімум 9 паверхаў;
добры агляд для вялікай колькасці народу (напрыклад, ля папулярнай дарогі);
адносна гладкая тынкаваная паверхня (не каменьчыкі);
не панэлька (або з акуратныя швы);
без вокнаў.

Прапановы можна пісаць да паста на fb ці на мэйл info@mustact.by.

Працу ў Гродне плануюць пачаць праз два тыдні, распавёў куратар Алег Ларычаў. Муралы ад Urban Myths ужо ёсць у Мазыры і Пінску (на фота ).

Signal - супольнасць і Цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў, прасоўвае паляпшэнне гарадской прасторы і актыўнасць гараджан:
працуе з 2011 года, ладзіць акцыі MustAct-MustArt.
з праектам працаваў 31 мастак.
выкарысталі амаль 3,5 тыс. л фабры
выканалі 50 буйных праектаў у Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску і іншых гарадах.

У Гродне праект намаляваў самы буйны стрыт-арт горада “Па мару” на Белых Росах (Mutus, 2014) і “Крумкача” (Алесь Kontra, 2014; зафарбавала ЖКГ у 2018).