Get Mystery Box with random crypto!

Улады хочуць разгружаць цэнтр Гродна ад машын: Паркоўку на | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Улады хочуць разгружаць цэнтр Гродна ад машын:

Паркоўку на Вялікай Траейкай (самая буйная ў цэнтры) усё ж зробяць платнай - у бліжэйшы час.
У дварах плануюць паставіць шлагбаўмы, каб маглі паркавацца толькі жыхары.

У гэтым зацікаўлены і мэр горада - каб цэнтральная частка горада была даступная толькі для пешаходаў і веласіпедыстаў, - расказаў кіраўнік гродзенскай ДАІ у вялікім інтэрвью.

Такія планы існуюць ужо даўно, іх жа закладалі ў праект дэтальнага планавання для цэнтра Гродна да 2030 г. Праўда, у ім прадугледжвалі пабудову новых шматузроўневых парковак і аб'язднога маршрута вакол цэнтра. Паглядзім на рэалізацыю.