Get Mystery Box with random crypto!

Да булачнай на Вялікай Траецкай, 47 хочуць дабудаваць 3-павярх | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Да булачнай на Вялікай Траецкай, 47 хочуць дабудаваць 3-павярховы гасцінічна-рэстаранны комплекс

У будынку прадугледжана занаванне з размяшчэннем:
падвал: складскія, падсобныя і бытавыя памяшканні рэстарана (гардэробы, санвузлы);
першы паверх: рэстаран з залай на 92 месцы з кухняй, кладоўкамі, мыйнямі і бытавымі памяшканнямі (санвузлы), венткамера;
другі паверх: офісныя памяшканні на 35 працоўных месцаў з бытавымі памяшканнямі (санвузлы);
трэці паверх: жылыя нумары гасцініцы (у тым ліку нумар для фізічна аслабленых людзей), каморы бялізны.

Партнёра па будаўніцтве комплекса шукае прыватнае прадпрыемства з Мінска ''Реал Босс''. Цана будоўлі будзе дагаворная. Абвестцы на “Куфары” па пошуку партнёра - два месяцы. Таксама ў ёй прапануюць куплю нерухомасці, сумеснае долевае будаўніцтва.

Паводле абвесткі, на будоўлю ўжо ёсць усе ўзгадненні і дазволы, заключэнне дзярэкспертызы, арганізавана будаўнічая пляцоўка, падведзены камунікацыі.