Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі могуць затрымаць за беларускую мову? Тры гісторыі, | НАША МОВА

У Беларусі могуць затрымаць за беларускую мову?
Тры гісторыі, што здарыліся яшчэ да 2020.

У канцы 90-х хлопцы каталіся на скейтах каля Палаца Рэспублікі. Паміж сабой яны размаўлялі па-беларуску. Іх акружылі міліцыянты і сказалі, што зараз навучаць хлопцаў размаўляць на правільнай мове. Адзін з хлопцаў сказаў, што беларуская мова дзяржаўная, за што атрымаў дубцом па спіне. Пасля іх затрымалі.

У 2008 быў мітынг у падтрымку прадпрымальнікаў. Двух сяброў зацягнулі ў апорны пункт на Кастрычніцкай, каб перапісаць звесткі. Адзін з іх адказваў па-беларуску, на што было патрабаванне размаўляць па-руску. Чалавек працягваў размаўляць па-беларуску і яго збілі. Яго сябра не чапалі, бо той адразу перайшоў на рускую мову. Пасля абодвух адвезлі ў Цэнтральны РАУС.

У 2015 пасля канцэрту музыкі пайшлі ў бар на чыгуначным вакзале папіць піва. Калі іх стаяла пустая пляшка з-пад гарэлкі. Заўважыўшы гэтую пляшку, да іх падышоў патруль. Хлопцы адказалі, што гэта не іх пляшка, што яны тут нядаўна і прыйшлі выпіць піва. На што ім было сказана, што ўсе беларускамоўныя - адмарозкі. Хлопцы нешта адказвалі, іх скруцілі і завалаклі ў пастарунак. У пастарунку прапанавалі па-руску размаўляць, а беларускую мову “засунь себе в жопу”. У выніку ў аднаго з хлопцаў білі некалькі чалавек да сіне-чырвонага стану. Пасля далі штраф і вызвалілі. Ён не змог устаць, аказалася, што нага зламана.