Get Mystery Box with random crypto!

Гарбачоў як украінец Часам зьдзіўляюцца, чаму Гарбачова так л | Цыганкоў

Гарбачоў як украінец

Часам зьдзіўляюцца, чаму Гарбачова так любяць на Захадзе і так ненавідзяць у Расеі. Усё проста. Гарбачоў выступаў за свабоду выбара, агульначалавечыя каштоўнасьці, плюралізм. Усё тое, што так шануюць на Захадзе і так ненавідзяць у Расеі.

У 2020-м быў зьняты фільм дакументаліста Манскага «Горбачёв.Рай». Там 90-гадовы Гарбачоў сьпявае ўкраінскія песьні, якія чуў ад сваёй мамы.

Тады падумалася, як гэта невыпадкова, што галоўны ў гісторыі СССР рэфарматар (хай і непасьлядоўны), прыхільнік свабоды і правоў чалавека – чалавек украінскага паходжаньня.