Get Mystery Box with random crypto!

Калі адменяць візы расейцам, то Пуціну ад гэтага толькі прыемн | Цыганкоў

Калі адменяць візы расейцам, то Пуціну ад гэтага толькі прыемна.

Леанід Гозман – мужны чалавек. Гэта можна канстатаваць хаця б з аднаго таго факту, што ён, застаючыся ў Маскве, працягвае выказвацца супраць «спецыяльнай апэрацыі» і супраць Крамля. У канцы нашай размовы я спытаў яго, ці магчымая палітыка ў сёньняшняй Расеі, -- і адказ мне падаўся вельмі шчырым і маральным.

Але асноўная частка інтэрвію была прысьвечаная ідэі адмены шенгенскіх візаў для расейскіх грамадзянаў, і Леанід выразна выказаў сваю пазыцыю – «Я стаўлюся да гэтага з разуменьнем, але не ўхваляю гэтую ідэю”. І адстойваў гэты падыход, ня гледзячы на ўсе мае наскокі і аргументы. З аднаго боку мы можам іранізаваць над тым, як расейскія лібералы дружна выступаюць супраць візавых абмежаваньняў. Зь іншага – мы, беларусы, кажам прыблізна тое самае, калі чуем пра нейкія абмежаваньні супраць беларусаў. Маўляў, а нас за што?

"Расейскі апазыцыйны палітык Леанід Гозман, якога ўлады абвясьцілі «замежным агентам», выказвае нэгатыўнае стаўленьне да ідэі не выдаваць грамадзянам Расеі шэнгенскія візы, заяўляе, што большасьць расейцаў не нясе адказнасьці за Крэмль, і адказвае, што сёньня можа зрабіць у Расеі апазыцыйны палітык".

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31992801.html